Члены БРСМ паўдзельнічалі ў акцыі

Члены БРСМ паўдзельнічалі ў акцыі “Чысты лес”

У Смаргонскім раёне праходзіць рэспубліканская акцыя “Чысты лес”.

У пятніцу,19 кастрычніка, члены мясцовай арганізацыі БРСМ прыехалі ў Трылесінскае лясніцтва, каб ачысціць пэўную частку тэрыторыі ад  рознага смецця.

Юнакі і дзяўчаты спачатку прыбіралі каля дарогі і вакол “Залатой горкі”, якая знаходзіцца на ўскраіне Смаргоні, потым на іншай тэрыторыі ў гэтым жа лесе. У акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі гімназіі, СШ №№,1, 3, 5, 6, завода аптычнага станкабудавання, ЖРЭСа, раённага камітэта БРСМ і іншыя.

 

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.                                                                   Светлы шлях